Днямі ў гімназію завітаў былы вучань гімназіі, цяпер навучэнец Навапольскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа Арцем Дульян. Арцем стаў навучэнцам каледжа па конкурсе сярэдняга бала пасведчання аб базавай адукацыі. Сёння каледж дае шырокія магчымасці атрымаць сярэднюю спецыяльную адукацыю па наступных спецыяльнасцях:
√ Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій;
√ Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль;
√ Дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання .
Арцем расказаў дзевяцікласнікам, што Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж — адна з найстарэйшых навучальных устаноў Мінскага раёна з багатай гісторыяй, магутным адукацыйным патэнцыялам і велізарнымі магчымасцямі для самарэалізацыі.