Традыцыйны фестываль замежных моў пройдзе ў гімназіі з 8 па 15 лютага. Час пачынаць падрыхтоўку!
Штогадовы фестываль замежных моў пачнецца ў аўторак , 8 лютага. У рамках фестывалю пройдуць конкурсы і мерапрыемствы, якія сталі традыцыйнымі ў нашай гімназіі: конкурс «Spelling Bee», конкурс прамоўніцкага мастацтва «Speaker’s Corner», конкурс аматараў паэзіі «The Beauty of Poetry» і музычны конкурс «Rising Star». Мы прапануем усім ўважлівей прыгледзецца да жыцця і гісторыі розных краін і прыняць удзел у выставе-конкурсе калажаў «The Very Traditional World». Вы таксама можаце праявіць свае таленты ў стварэнні відэаролікаў, прысвечаных жыцці ў гімназіі, і прыняць удзел у конкурсе «Top Gymnasium News». З агульным планам правядзення фестывалю можна пазнаёміцца тут>>>.