У суботу 20.02.2016 самыя юныя ўдзельнікі Дзён творчасці і спаборніцтваў годна абаранялі гонар гімназіі.
Юны аўтар Сушкевіч Сафія, навучэнка 2 “М” класа, ўразіла журы сваім ўменнем складаць прозу. А чаго каштавалі яе дамашнія нарыхтоўкі: загадкі-рыфмаванкі “У зімовым садзе”, верш “Летам пачула я песню…”! Віншуем Сафію і яе настаўніка В.У. Гойшык з заслужаным I месцам у раённым конкурсе “Літаратурная сцяжынка першая мая”!
Юныя эколагі Гашко Марыя, Жук Соф’я, Ксяневіч Ксенія ўдзельнічалі ў раённай экалагічнай віктарыне “Усё аб усім”. Навучэнка 4 “А” класа Юржыц Марыя атрымала дыплом II ступені (настаўнік Ж.Ж. Русель)! Мы рады за цябе, Марыя!
На раённым пленэры юных мастакоў Прыбыльская Ксенія, навучэнка 4 “Б” класа, заваявала дыплом II ступені (настаўнік І.В. Сапунова). Дзякуем табе, Ксенія, за плённую працу!
Жадаем далейшых поспехаў! Так трымаць!