Конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) навучэнцаў устаноў адукацыі Дзяржынскага раёна адбудзецца 2 красавіка 2016 года на базе нашай гімназіі.
Заяўку на ўдзел у раённай канферэнцыі неабходна падаць не пазней за 23 сакавіка 2016 года Работа, тэзісы, анатацыя на работу падаюцца да 25 сакавіка 2016 года. Разгляд работ журы праводзіць 28-29 сакавіка 2016 года.
У праграме прадугледжана работа наступных секцый:
5-7 класы
«Гуманітарныя веды», «Прыродазнаўчыя дысцыпліны».
8-11 класы
«Англійская мова, філалогія, краіназнаўства»,
«Нямецкая мова, французская мова, філалогія, краіназнаўства», «Беларуская мова і літаратура»,
«Біялогія», «Геаграфія», «Інфарматыка», «Гісторыя», «Грамадазнаўства», «Матэматыка», «Руская мова і літаратура», «Працоўнае навучанне», «Фізіка і астраномія», «Хімія», «Экалогія, энергазберажэнне ў адукацыйнай прасторы», «Эканоміка і бізнэс-планаванне» .
Пазнаёміцца з парадкам правядзення канферэнцыі тут