У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці: “Спартыўныя гульні”, “Гуляем у футбол”, “Юны стралок”, “Таеквандо”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, заняткі школы ранняга развіцця, заняткі па падрыхтоўцы да ўступных іспытаў у 5 класы гімназіі.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “2016 — Год культуры”, “Музеі Беларусі”, “Гэтыя кнігі чыталі вашы бацькі”.
Навучэнцы 2 “А”, 2 “Б” класаў сталі ўдзельнікамі віктарыны “У гасцях у казкі”; навучэнцы 7 класаў – экалагічнай гульні “Што? Дзе? Калі”, якая прайшла ў рамках дзейнасці аб’яднання па інтарэсах “Мерыдыян” (ЭБЦ).
Навучэнцы 8 класаў прынялі ўдзел у пасяджэнні гімназічнага клуба “X-stream”, у рамках якога была арганізавана інтэлектуальная гульня “We Enjoy Learning English!”.
Навучэнцы 5 класаў, якія наведваюць аб’яднанне па інтарэсах “Kapuśniaczek”, сталі ўдзельнікамі гімназічнага конкурсу чытальнікаў польскай паэзіі.
Навучэнцы 2 “В” класа ў суботні дзень наведалі турыстычны комплекс “Панскі маёнтак Сула”. Экскурсія была арганізавана ў рамках Тыдня турызму і краязнаўства.
Актывісты піянерскай дружыны “Спадчына” сталі ўдзельнікамі раённага піянерскага свята “Заўседы разам”, пад час якога прайшла гульня па станцыях “Дзяржыншчына піянерская”. Вынік удзелу ў гульні гімназічнай каманды “Піянеры XXI стагоддзя” – дыплом I ступені. Піянерская дружына “Спадчына” была таксама адзначана дыпломам за актыўны і выніковы ўдзел у жыцці ГА “БРПА” у 2015/2016 навучальным годзе.
Навучэнцы 5-11 класаў прынялі ўдзел у творчай справаздачы аб рэалізацыі сацыяльна значных праектаў па класах, паралелях “Калейдаскоп праектаў”. Неабходна адзначыць, што прадстаўнікі кожнай паралелі адказна падышлі да падрыхтоўкі і прэзентацыі сваіх справаздач.
Пераможцамі ў наступных намінацыях сталі:
“Самая пазітыўная прэзентацыя” – навучэнцы 5 “М” класа,
“Самая мудрая прэзентацыя” – навучэнцы 6 паралелі,
“Самая карысная прэзентацыя” – навучэнцы 7 паралелі,
“Самая дружная прэзентацыя” – навучэнцы 8 паралелі,
“Самая шчырая прэзентацыя” – навучэнцы 10 паралелі,
“Самая пазнавальная прэзентацыя” – навучэнцы 11 паралелі.
Навучэнцы будуць узнагароджаны ў панядзелак, у рамках правядзення XXXII агульнагімназічнай вучнёўскай канферэнцыі.
У суботні дзень гімназісты таксама сталі ўдзельнікамі міжнароднага конкурсу-алімпіяды “Мост кітайскай мовы”.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.




















