Няма чалавека, які б не хваляваўся перад экзаменам. Але калі вучань адчувае, што ён добра падрыхтаваны да экзамену, хваляванне змяншаецца. Экзамен па замежнай мове правярае камунікатыўныя навыкі выпускнікоў і арыентаваны на валоданне вуснай мовай. Трэба адзначыць, што выпускнікі гімназіі гэтага года здалі экзамен вельмі паспяхова — 88% навучэнцаў 11 класаў паказалі высокі ўзровень валодання англійскай мовай на экзамене, 12% — дастатковы.
Шматгадовая практыка паказвае, што вывучаць замежныя мовы зусім няпроста, але веданне замежнай мовы — важны крок на шляху да поспеху. Жадаем нашым выпускнікам поспехаў у дасягненні сваіх мэтаў!