Главная » Навiны » 17 верасня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботняя мазаіка”.

17 верасня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботняя мазаіка”.

Навучэнцы 4-6 класаў сталі ўдзельнікамі гарадскога спартыўнага свята па катанню на ролікавых каньках “Неваляшка”. Вынік удзелу каманды гімназіі – 1 месца. Навучэнец 4 “А” класа Меляшкевіч Ягор быў таксама адзначаны дыпломам I ступені ў асабістым заліку. Віншуем пераможцаў і іх педагогаў! Так трымаць!!!

У суботні дзень працавалі секцыі і гурткі спартыўнай накіраванасці – “Белая ладдзя”, “Юны стралок”, “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”.

Прайшлі заняткі міжшкольных педагагічных класаў, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Палітычная грамата”, “Юны журналіст”, “Дожджык” (па вывучэнню польскай мовы), “Гімназічнае ТБ”, “Тэатр мод”, “Масцярыца”, “Чароўная мазаіка” і інш.

У рамках гімназічнай суботы адбылося пасяджэнне клуба “X-Stream”, якое прайшло ў форме моўнай гульні “Happy English”. Навучэнцы 8 класаў паглыбілі свае веды аб розных прафесіях пад час удзелу ў круглым стале “Угадай прафесію”. Навучэнцы 2-4 класаў з цікавасцю наведалі ўрок займальнай бяспекі, дзе ім нагадалі асноўныя правілы бяспечных паводзін на дарозе.

Піянеры дружыны “Спадчына” прынялі ўдзел працоўным дэсанце па добраўпарадкаванню гімназічнай бібліятэкі, прымеркаваным да Дня бібліятэк у Беларусі (15.09), а актывісты вучнёўскага самакіравання – у падрыхтоўцы да 33-й агульнагімназічнай вучнёўскай канферэнцыі, якая адбудзецца ў панядзелак, 19 верасня.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *