З 10 мая па 20 кастрычніка 2016 года прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу фотаздымкаў “Краіна мая дарагая”.
У чатырох намінацыях конкурсу было прадстаўлена 199 работ з 15 раёнаў Мінскай вобласці і горада Жодзіна.
Па выніках конкурсу Дыпломам I ступені ўпраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ў намінацыі “Навуковае фота” узнагароджаны навучэнец гімназіі 5 “В” класа Дудук Даніла.
Мы віншуем Данілу з перамогай і выказваем шчырыя словы падзякі яго бабулі, Мацкевіч Зоі Віктараўне, за супрацоўніцтва з гімназіяй.
Спадзяёмся, што фотаработа “Маленькі пчаляр” вам таксама прыйдзецца да спадобы.
