25 лістапада на базе нашай гімназіі прайшлі абласныя спаборніцтвы па шахматах у рамках 29-ай абласной Спартакіяды навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Удзельнікамі спаборніцтваў сталі 64 юныя шахматысты з 16 раёнаў Мінскай вобласці. У склад каманды Дзяржынскага раёна ўвайшлі і два навучэнцы нашай гімназіі – Прыбыльская Ксенія, 5 “Б” клас, і Чараповіч Алег, 7 “А” клас.
Вынік удзелу навучэнцаў Дзяржыншчыны ў спаборніцтвах – 3 месца.
Мы віншуем усіх удзелькаў каманды з перамогай і жадаем ім новых спартыўных дасягненняў!
Кіраўніцтва гімназіі