Главная » Навiны » Вызначаны ўдзельнікі вочнай абароны конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ

Вызначаны ўдзельнікі вочнай абароны конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ

Юныя даследчыкі нашай гімназіі прынялі ўдзел у абласным этапе конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.  Дораш Анастасія і Гурыновіч Ірына, вучаніцы 8 класа,  пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі Яраховіча Сяргея Канстанцінавіча  правялі маніторынг дынамікі папуляцый Neckera pennata на тэрыторыі Дзяржынскага раёна. Слінка Канстанцін, вучань 10 класа, пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі  Слінка Святланы Уладзіміраўны  правёў даследванне па вывучэнню рэдкіх і знікаючых відаў Дзяржынскага раёна.
Усяго на абласны этап былі прадстаўлены 102 навуковыя работы. Для ўдзелу ў вочнай абароне члены журы адабралі 30 лепшых навукова-даследчых работ вучняў устаноў адукацыі Мінскай вобласці, сярод якіх 2 работы навучэнцаў нашай гімназіі.

  Вочная абарона навуковых біёлага-экалагічных работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Мінскай вобласці пройдзе 4 студзеня 2017 года на базе УА «Мінскі дзяржаўны абласны ліцэй».

Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбудзецца 4 студзеня 2017 года да 10.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Сярова, 18, УА «Мінскі дзяржаўны абласны ліцэй».

Віншуем юных даследчыкаў і жадаем поспехаў!

Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж