З 26 па 28 снежня ў нашай гімназіі прайшоў шэраг навагодніх свят для навучэнцаў 5-11 класаў. У панядзелак адбылося святочнае мерапрыемства “Карусель віншаванняў” для вучняў 7-8 класаў. Хлопчыкі і дзяўчаты гэтых паралеляў прадэманстравалі гледачам свае арыгінальныя віншаванні з надыходзячым святам.
У аўторак гімназістаў з пятых і шостых класаў чакаў “Навагодні брэйн-рынг”. Каманды ад кожнага з класаў спаборнічалі ў выкананні розных заданняў, якія былі звязаны з тэматыкай Новага года і Каляд.
Вынікі брэйн-рынга наступныя:
1 месца заняла каманда 5 “Б” класа,
2 месца – каманда 5 “А” класа,
3 месца – каманда 6 “М” класа.
“Навагодні аганёк” для вучняў 9-11 класаў прайшоў у сераду 28 снежня. Навучэнцаў гэтых класаў парадавалі шматлікімі музычнымі і танцавальнымі віншаваннямі, а самі старшакласнікі прадставілі свае “наказы” для дырэктара на наступны год. Гэта значыць, што яны ў жартаўлівай форме расказалі аб тых рэчах, якія б жадалі бачыць у гімназіі праз нейкі час.
На кожным з мерапрыемстваў былі падведзены вынікі традыцыйнага гімназічнага конкурсу “Намінацыі года”. Згодна з вынікамі галасавання навучэнцаў былі вызначаны пераможцы ў намінацыях “Настаўнік года”, “Магістр года”, “Талент года” і г.д.
Пераможцамі сталі:
5-6 класы
“Настаўнік года” – Няфёдава Анжэла Міхайлаўна, настаўнік матэматыкі, класны кіраўнік 5 “Б” класа,
“Магістр года” – Палынцава Мілана, 5 “М” клас,
“Талент года” – Вішнеўская Марыя, 5 “Б” клас,
“Гумарыст года” – Бірукоў Павел, 5 “А” клас,
“Ледзі года” – Бараўцова Лізавета, 6 “М” клас,
“Джэнтльмен года” – Сіман Павел, 6 “В” клас,
“Знакамітасць года” (сярод хлопчыкаў) – Дудук Данііл, 5 “В” клас,
“Знакамітасць года” (сярод дзяўчынак) – Грынкевіч Уладзіслава, 6 “Б” клас.
7-8 класы
“Настаўнік года” – Бурцава Святлана Уладзіміраўна, настаўнік гісторыі, класны кіраўнік 7 “В” класа,
“Магістр года” – Чарнагурская Анастасія, 7 “Б” клас,
“Талент года” – Смалянова Аляксандра, 7 “М” клас,
“Гумарыст года” – Бурбуць Павел, 8 “Б” клас,
“Ледзі года” – Качук Ірына. 7 “А” клас,
“Джэнтльмен года” – Кадлубовіч Сямён, 8 “В” клас,
“Знакамітасць года” (сярод хлопчыкаў) – Башмакоў Уладзімір, 8 “М” клас,
“Знакамітасць года” (сярод дзяўчынак) – Дабравольская Яна, 8 “Б” клас.
9-11 класы
“Настаўнік года” – Бараўцова Вольга Леанідаўна, настаўнік англійскай мовы, класны кіраўнік 11 “В” класа,
“Магістр года” – Валахановіч Сняжана, 9 “А” клас,
“Талент года” – Дыбаль Валянціна, 10 “Б” клас,
“Гумарыст года” – Бахта Раман, 10 “Б” клас,
“Ледзі года” – Савіцкая Анастасія, 9 “Б” клас,
“Джэнтльмен года” – Філіповіч Павел, 9 “М” клас,
“Знакамітасць года” (сярод хлопчыкаў) – Захараў Канстанцін, 10 “А” клас,
“Знакамітасць года” (сярод дзяўчынак) – Гарноўская Марыя, 9 “В” клас,
“Пявец года” – Шурко Ян, 10 “А” клас,
“Пявіца года” – Маеўская Алеся, 10 “Б” клас,
“Вядучы года” – Кастэцкі Багдан, 11 “А” клас,
“Вядучая года” – Чарнагурская Юлія, 10 “Б” клас,
“Журналіст года” – Кундалёва Ганна, 10 “Б” класс,
“Адкрыццё года” – Шарко Аляксандр, 9 “А” клас.
Таксама на навагодніх мерапрыемствах салодкімі падарункамі былі ўзнагароджаны пераможцы працоўнай акцыі па збору макулатуры “Наша піянерская праца, табе Айчына!”. У ліку пераможцаў – 5 “А”, 6 “А”, 7 “М”, 8 “М”, 9 “В”, 10 “А”, 11 “В” класы.
“Карусель віншаванняў”, “Навагодні брэйн-рынг” і “Навагодні аганёк” сталі яркімі і запамінальнымі момантамі сярод мноства іншых мерапрыемстваў, якія прапануе гімназія ў час зімовых канікул.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.,
педагог-арганізатар Будаеў М.С.




















