Главная » Навiны » Перамога ў абласным этапе конкурсу

Перамога ў абласным этапе конкурсу

Конкурс праводзіцца з мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці навучэнцаў, як эфектыўнага сродку павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы. У гэтым годзе мерапрыемства дало годны старт Году навукі на Міншчыне. 2 работы вучняў  нашай гімназіі прайшлі конкурсны адбор.  Усяго ў вочным этапе  было прадстаўлена 30 работ навучэнцаў Мінскай вобласці. Работы школьнікаў былі прысвечаны экалогіі жывёл і раслін, біяіндыкацыі, рэсурсазберажэнню, водным экасістэмам, эксперыментальнай біялогіі і інш. Усе члены журы адзначылі высокі ўзровень даследаванняў, накіраваных на вывучэнне і захаванне біялагічнай разнастайнасці сталічнага рэгіёну, вырашэнне актуальных экалагічных праблем; распрацоўку і ўкараненне перспектыўных біялагічных і экалагічных тэхналогій.
Найбольш паспяховыя даследаванні, а гэта 14 з 30 прадстаўленых на вочную абарону, будуць накіраваны ў Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства для ўдзелу ў заключным рэспубліканскім этапе конкурсу. Сярод іх работа «Вывучэнне рэдкіх і знікаючых відаў Дзяржынскага раёна» Канстанціна Слінкі, навучэнца 10 «А» класа гімназіі г. Дзяржынска, якая ўзнагароджана Дыпломам за II месца ў секцыі «Экалогія раслін і біяіндыкацыя». Работа навучэнак  8 «М» класа Дораш Анастасіі і   Гурыновіч Ірыны ўзнагароджана Дыпломам за III месца ў гэтай жа секцыі. Віншуем з перамогай і выказваем падзяку юным даследчыкам і іх кіраўнікам Слінка Святлане Уладзіміраўне і  Яраховічу Сяргею Канстанцінавічу  за інтарэс да навуковай дзейнасці!
Жадаем Канстанціну Слінка паспяховага ўдзелу ў заключным  этапе рэспубліканскага конкурсу!


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж