Главная » Навiны » 14 студзеня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Зімовым забавам усе мы рады!”

14 студзеня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Зімовым забавам усе мы рады!”

У суботні дзень навучэнцы 6-8 класаў сталі ўдзельнікамі Дня здароўя “Вясёлая зіма”; навучэнцы 3 “В”, 3 “М” класаў – спаборніцтваў па рухомай гульні “Два агні”. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Белая ладдзя”, “Таеквандо”. Гімназісты таксама прынялі ўдзел у раённых спаборніцтвах па лыжных гонках, якія прайшлі на базе РЦТіК.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай і выхаваўчай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі гурткоў, заняткі па падрыхтоўцы да ўступных іспытаў у 5 класы гімназіі, а таксама заняткі па падрыхтоўцы да навучання ў пачатковай школе.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з новай літаратурай і выданнямі ў рамках тэматычных выстаў “Добрыя кнігі”, “Дзень заказнікаў і нацыянальных паркаў” і інш.

Цікава і карысна шосты школьны дзень у нашай гімназіі праходзіў для навучэнцаў 3 “М” класа. Яны сталі ўдзельнікамі КТС “Падарожжа па Чырвонай кнізе Беларусі”. Навучэнцы пачатковай школы (2 “А” клас) таксама наведалі ў суботні дзень Эколага-біялагічны цэнтр.

Навучэнцы 9 класаў прынялі ўдзел у працоўнай акцыі па добраўпарадкаванню гімназіі пасля навагодніх свят.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж