03 сакавіка на базе нашай гімназіі прайшоў раённы агляд-конкурс піянерскіх парадна-цырыманіяльных атрадаў.
У спаборніцтве прынялі ўдзел 13 піянерскіх каманд устаноў адукацыі Дзяржынскага раёна. Конкурс праводзіўся па 2-х намінацыях – “Сцяг-шоў” і “Пляц парад”. Каманда гімназіі ў чарговы раз прадэманстравала добрую спартыўную падрыхтоўку. Вынік удзелу – 2 месца ў намінацыі “Сцяг-шоў”.
Віншуем каманду гімназічнай піянерскай дружыны “Спадчына”, настаўніка рытмікі Агейка Вераніку Уладзіміраўну, жадаем новых поспехаў і дасягненняў!
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.