Главная » Навiны » 9 снежня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Зімовы калейдаскоп”

Дз Колледж

9 снежня гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Зімовы калейдаскоп”

Навучэнцы 3, 5, 8, 9, 10 класаў сталі ўдзельнікамі Дня здароўя, у рамках якога былі арганізаваны: першынства гімназіі па піянерболе (5 класы), першынства гімназіі па міні-футболе (8 класы), спартыўнае свята “Лоўкія, дужыя, смелыя” (3 класы), турнір па валейболе (9-10 класы), рухомыя гульні.
У суботні дзень працавалі секцыі і аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Белая ладдзя”, “Юны стралок”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, пасяджэнні клубаў “Крынічка”, ЮІД, ЮВП; заняткі гурткоў “Юны журналіст”, “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Sweet-дызайн”, “Робататэхніка”, “ABC”, “Miłośniki języka polskiego”, “Lingwista”, “Што? Дзе? Калі?”, “Юны робататэхнік” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Асобы чалавек сярод людзей” (да МН дня інвалідаў (03.12)), “Тэрыторыя праў чалавека” (да Дня правоў чалавека (10.12)), “Яго вялікасць футбол” (да Сусветнага дня футболу (10.12)) і інш.
Навучэнцы 4 “В”, 4 “М” класаў сталі ўдзельнікамі занятка-трэнінга “Дзіцяці аб яго правах”; навучэнцы 4 “А” класа – экскурсіі па г.Дзяржынску з наведваннем ЭБЦ; выхаванцы клуба “Інтэлект” – пазнавальнай гадзіны “Матэматыка пасля ўрокаў”; выхаванцы клуба “X-Stream” — “Potluck Party” і інтэлектуальнай гульні «Welcome to the Knowledge Land!»; навучэнцы 10 “А” класа — акцыі “Навагодні настрой”, а бацькі і навучэнцы 4 “М” класа — акцыі “Навагодні кабінет”.
Карысна шосты школьны дзень праходзіў і для актывістаў гімназічнага самакіравання, якія прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да Навагодніх мерапрыемстваў для навучэнцаў 1-11 класаў.
Галоўны магістар гімназіі, Кундалёва Ганна (11 “Б” клас) стала ўдзельніцай трэнінгу па фарміраванні лідарскіх якасцей “PRO Thinking”.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.

 

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”