Главная » Навiны » 17 лютага гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботні настрой”.

17 лютага гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Суботні настрой”.

Навучэнцы гімназіі сталі ўдзельнікамі спаборніцтваў па баскетболе (8 кл.), турніру па валейболе (7-9 кл.), а таксама 4-га фінальнага этапу “Кубка Беларускай фэдэрацыі біятлона” у якасці балельшчыкаў (7-9 кл.).

У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Юны стралок”, “Белая ладдзя”.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Юны робататэхнік”, “Робататэхніка”, “ABC”, “Miłośniki języka polskiego”, “Lingwista”, “Юны журналіст” і інш.; заняткі школы ранняга развіцця (для будучых першакласнікаў); пасяджэнне клуба “Эка”.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Трагедыя і доблесць Афгана” (да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў (15.02)), “Вандроўкі з Ягоўдзікам”, “На планеце Дабрыні”, “С. Шушкевічу — 110 гадоў” і інш.

Навучэнцы 3 “А”, 3 “М” класаў сталі ўдзельнікамі конкурсу малюнкаў “Паэзія зімы”; навучэнцы 8-9 класаў – сустрэчы з воінамі-афганцамі ў рамках акцыі “Абавязак і памяць” (да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў (15.02)); выхаванцы клуба “X-Stream” — майстэрні-прэзентацыі “Our Willing Hearts” (у рамках Фестываля замежных моў)”; выхаванцы клуба “Інфа” – рэспубліканскага конкурсу па Scratch-праграміраванні.

Навучэнцы 9-11 класаў наведалі заняткі вучэбных курсаў па матэматыцы для ўдзельнікаў 3 этапу рэспубліканскай алімпіяды і па англійскай мове, сталі ўдзельнікамі другога этапу рэпетыцыйнага тэсціравання па вучэбных прадметах, якое прайшло на базе гімназіі.

Весела і цікава шосты школьны дзень прайшоў для актывістаў вучнёўскага самакіравання, якія сталі ўдзельнікамі раённага этапу абласных гульняўз КВЗ “У будучыню з усмешкай». Вынік удзелу – 2 месца!

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж