Главная » Навiны » 10 сакавіка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “У здаровым целе – здаровы дух!”

Дз Колледж

10 сакавіка гімназічная субота прайшла пад дэвізам “У здаровым целе – здаровы дух!”

Навучэнцы 7, 8, 9, 10 класаў сталі ўдзельнікамі Дня здароўя, у рамках якога былі арганізаваны турнір па баскетболе для 8 класаў, камандныя гульні (баскетбол, валейбол) для 7 класаў, спаборніцтвы па баскетболе для 9-10 класаў, спартыўныя эстафеты “Вясёлыя старты” для 3 класаў, спаботніцтвы “Меткі стралок” і лыжныя гонкі для 7-10 класаў.
У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Юны стралок”, “Белая ладдзя”.
Гімназісты таксама прынялі ўдзел у раённай турыстычнай квест-гульні “Па слядах вопытных турыстаў”, прымеркаванай да Года малой радзімы. Гульня прайшла на базе РЦТіК. Вынік удзелу – 1 месца!!!

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Робататэхніка”, “ABC”, “Miłośniki języka polskiego”, “Lingwista” і інш.; заняткі школы ранняга развіцця (для будучых першакласнікаў); заняткі клуба ЮІД; заняткі па вывучэнні кітайскай мовы; пасяджэнне клуба “Крынічка”.
Навучэнцы 10 “Б” класа адправіліся з экскурсіяй ў г.Мінск, дзе яны наведалі забаўляльны цэнтр “БАТЛЕР”.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Жанчына – крыніца ўсёй прыгажосці”, “100 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь”, “Новыя кнігі” і інш.
Для навучэнцаў 8 класаў у суботні дзень працавала Школа будучага фізматыка. Навучэнцы 2 “А”, 2 “Б” класаў сталі ўдзельнікамі конкурсна-забаўляльнай праграмы “А ну-ка, дзяўчынкі!”, актывісты вучнёўскага самакіравання — акцый “Клопат”, “Дом без адзіноты”.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”