Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі!
Шчыра віншуем вас з надыходам вясновых канікул!
Жадаем вам сонечнага надвор’я і бадзёрага настрою, яркіх момантаў і цікавых адкрыццяў.
А для таго, каб канікулы прайшлі карысна і пазнавальна, мы запрашаем вас прыняць удзел у мерапрыемствах, якія пройдуць у гімназіі з 25 сакавіка да 01 красавіка.
У час вясенніх канікул
праводзяцца акцыі: раённая экалагічная акцыя “Парастак”,
акцыя па збору макулатуры “Мая праца ўліваецца ў працу маёй Радзімы”;
у рамках дзейнасці настаўніцка-бацькоўскага патруля пройдуць рэйды “Апека”, “Падлетак”, “Сям’я”, “Вольны час”;
навучэнцы гімназіі прымуць удзел у заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах,
тэматычнай змене “Зялёная школа” (на базе НДААЦ «Зубраня»),
у раённых выставах-конкурсах “Беларускія традыцыі і абярэгі”, “ТэхнаГрад – 2018”.
Азнаёміцца з планам правядзення выхаваўчай работы на вясенніх канікулах тут