Главная » Навiны » Крынічка натхнення не стамляецца бруіць

Крынічка натхнення не стамляецца бруіць

У суботу, 21 красавіка, клуб “Крынічка” запрасіў сваіх сяброў на літаратурную гасцёўню “Нам класіка за ўсё мілей…”. Юныя аматары паэзіі сабраліся разам у шчырай кампаніі, каб за кубачкам гарбаты падзяліцца любімымі вершамі і сваімі думкамі, якія іх хвалююць у дадзены момант. Гучалі вершы розных аўтараў на розныя тэмы: Цвятаева і Колас, Шэкспір і Купала… Любімыя кнігі і дзяцінства, праблема выбару жыцця і смерці, свабода і чалавек, любоў да роднага краю – самыя розныя тэмы былі ўзняты ў прачытаных творах. Ніхто не застаўся раўнадушным да класічнага слова. А Малання Счасновіч наважылася нават прачытаць уласны верш пра няпросты сабачы лёс. Чытайце яго ў красавіцкім нумары гімназічнай газеты “Лаві момант”! Час ў гасцёўні праляцеў незаўважна. Як добра ад думкі, што ў душах сучасных падлеткаў ёсць месца і для класікі…
Мінько Кацярына Аляксандраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”