Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі!
Шчыра віншуем вас з надыходам летніх канікул — 2018!
Лета – гэта мора кветак, аксамітнае травы,
Лета – казка, лета – гэта свята чыстай сінявы…
Лета – час выпрабавання ў палёце юных крыл;
Час паходаў захапляльных, набірання новых сіл…
Жадаем вам сонечнага надвор’я і выдатнага настрою, яркіх момантаў і цікавых адкрыццяў.
Запрашаем вас прыняць удзел у мерапрыемствах, якія пройдуць у гімназіі г. Дзяржынска і за яе межамі ў летні перыяд 2018 года.
Нагадваем вам, што ў час летніх канікул
• праводзяцца:
— рэспубліканская акцыя “Малая радзіма: эстафета карысных спраў”;
— рэспубліканская акцыя навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!”,
— рэспубліканская патрыятычная акцыя “Я – грамадзянін Беларусі”,
— рэспубліканская акцыя “Ганарымся Беларуссю, любім Беларусь, падарожнічаем па Беларусі!”,
— спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!”;
• рэалізуюцца:
— рэспубліканская міжведамасная праграма “Клопат”,
— раённы краязнаўчы праект «Быць дзяржынцам – гэта гонар!».
Кіраўніцтва гімназіі