У лістападзе 2018 г. быў арганізаваны раённы этап рэспубліканскага конкурсу дыкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка”. Конкурс праводзіўся з мэтай развіцця дыкаратыўна-прыкладной творчасці ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, установах агульнай сярэдняй адукацыі Дзяржынскага раёна.
Конкурс праводзіўся для навучэнцаў ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў па наступных намінацыях: “Калядная зорка”; “Навагодняя ялінка”; “Ёлачная цацка”; “Сувенір-падарунак”; “Навагодняя паштоўка”; “Калядная кампазіцыя”; “Зіма ў Беларусі”; “Зімовы спорт”; “Навагодні персанаж”; “Арт-аб’ект”; “Навагодні касцюм”; “Чароўныя карцінкі”.
У конкурсе прымалі ўдзел і нашы гімназісты. Па выніках конкурсу дыпломамі адпаведных ступеняў адзначаны наступныя навучэнцы гімназіі па намінацыях:
намінацыя “Калядная зорка”, Дыплом III ступені, Стральцоў Ілля, вучань 3 “В” класа;
намінацыя “Елачная цацка”, Дыплом III ступені, Гашко Марыя, вучаніца 7 “А” класа;
намінацыя “Сувенір-падарунак”, Дыплом II ступені, Курневіч Аліна, Бортнік Анастасія, вучаніцы 5-х класаў;
намінацыя “Навагодні персанаж”, Дыплом III ступені, Коршун Павел, вучань 4 “Б” класа.
Віншуем навучэнцаў з перамогай! Жадаем ім новых поспехаў!