
Адпачыць i набрацца сiл на новы навучальны год, для кагосьцi апошнi ў гiмназii. Дзе i як? Пытанне для будучых дзевяцiкласнiкаў на апошнiм летнiм тыднi актуальнае. 9 «М» вырашыў ажыццявiць усе гэта ў музеi iнтэрактыўнай гiсторыi «Сула». I не пашкадаваў!
Нядоўгая дарога праз жывапiсныя мясцiны малой радзiмы, з яе ўзгоркамi i зелянiнай, дагледжанымi хаткамi, якiя патанаюць у кветках, прывяла да былой панскай сядзiбы. Урачыстая сустрэча са старажытнай музыкай, экскурсаводы ў гiстарычых касцюмах, архiтэктура мiнулага, пейзаж з ракой Сулой и векавымі дрэвамi — ўсе было створана для пагружэння ў незвычайны свет беларускасцi.
Пачынаючы з часоў неалiту, мы мелi магчымасць пабачыць рэканструяваныя мегалiтычныя стаянкi нашых продкаў, паганскiя капiшчы, павадзiць карагод вакол вогнiшча i паўдзельнiчаць у абрадзе ачышчэння агнем. Далей мы зазiрнулi да варагаў, паспаборнiчалi ў кiданнi вiкiнгавай сякеры, пераплылi Сулу на каларытным дракары. Затым нас чакала сустрэча з Сярэднявеччам у збройнай майстэрнi i ў ганчарнi, дзе каваль і ганчар адпаведна паказалi майстар-класы па вырабе наканечнiка стралы i крмайстар-класы па вырабе наканечнiка стралы i крынкi. Ля абарончай вежы далi залп з гарматы ў наш гонар, i мы накiравалiся ў залу шляхецкай славы. Там нас азнаемiлi са зброяй шляхты. Потым пакаталi на коннай брычцы. Смачны пачастунак чакаў нас у альтанцы з панарамным вiдам на тутэйшыя прыгожыя мясцiны.
Усе жадаючыя маглi працягнуць знаемства з местачковым бытам Беларусi (хаткi аптэкара, крама, батлейка, шапавальня), прайсцi да каплiцы- ратонды па панскiм парку, завiтаць у карцiнную галерэю. Стомленыя мелi магчымасць адпачыць на шматлiкiх лавачках або шэзлонгах каля ракi.
Канечне, з такога месца ад’язджаць зусiм не хацелася. Супакойвала толькi тое, што быў кiнуты грошык у фантан з тым, каб абавязкова сюды яшчэ вярнуцца…
Мiнько Кацярына Аляксандрауна, класны кiраунiк 8 «М» класа