Главная » Навiны » Курыць не модна – модна быць здаровым

Курыць не модна – модна быць здаровым

16 лістапада у гімназіі прайшла акцыя “Курыць не модна – модна быць здаровым”, якая была  прысвечана Сусветнаму дню некурэння. Мэта  акцыі – прыцягнуць увагу моладзі да праблемы курэння і расказаць пра перавагі здаровага ладу жыцця.

Усе, хто наведаў гімназію ў шосты школьны дзень, мелі магчымасць азнаеміцца з інфармацыйнымі матэрыяламі, атрымаць памяткі і буклеты на тэму шкоды  курэння і карысці здаровага ладу жыцця. Таксама ў ходзе акцыі было прапанавана разгадаць красворд, дзе трэба было не толькі знайсці “схаваныя” словы, але і выказаць свае меркаванні пра курэнне.

Вучні, бацькі, а таксама настаўнікі з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў турніры па надзьмуванні паветраных шароў “Падары сабе чыстыя лёгкія”, пасля чаго атрымлівалі ў падарунак паветраны шар, як сімвал лёгкасці і свабоднага ад курэння дыхання.

Парадавала, што дзеці са школьных гадоў пачынаюць разумець, наколькі небяспечная гэта шкодная звычка – курэнне.

Р.Г. Рудэнка, педагог сацыяльны


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж