[mudslide:picasa,0,gymndz.school,5808400714437943521,7,320,center]Выпаў першы снег! Ён дабавіў настрою і зрабіў нашу паездку яшчэ больш радаснай і цікавай.
Цэлы месяц наш 1”Б” рыхтаваўся да сустрэчы з тэатрам. І вось мы ў Мінску! Некаторыя дзеці былі ўпершыню ў Нацыянальным тэатры лялек.
Спектакль “Пеппи Длинныйчулок” павесяліў, падбадзёрыў. Мы нават сталі ўдзельнікамі спектакля. Артысты выклікалі тату нашай Ксюшы Ксяневіч. А бацькоў было шмат! Дзесяць сямей вырашылі правесці выхадны дзень разам са сваімі дзецьмі. Мы наведалі музей лялек, які знаходзіцца на другім паверсе тэатра. Лялькі там былі такія велізарныя, што нават дарослыя побач з імі былі маленькімі.[mudslide:picasa,0,gymndz.school,5808400714437943521]
Пасля спектакля мы доўга яшчэ фатаграфаваліся, потым пешшу прайшліся па вул. К.Маркса. Падышлі да знакамітых скульптур.
Дарослыя расказалі і паказалі нам “вароты” Мінска. Мы назіралі за імі з другога паверха чыгуначнага вакзала.
Вярталіся дадому мы задаволеныя і шчаслівыя. Наперадзе новыя сустрэчы з тэатрам!