22 лютага я выкарыстала магчымасць стаць удзельніцай адукацыйнага бранча ў г. Мінску. Ініцыятарамі сустрэчы з’яўляюцца сузаснавальнік акадэміі крэатыўных тэхналогій ІT Рrіnсеss і прыватнай школы STЕАM, выкладчык, ментар Валянціна ЧЭКАН і кіраўнік ІT-школы Mуfrееdоm, архітэктар адукацыйных сістэм, адукатар Яўген ЛУФЕРЧЫК.
Падчас чарговай нефармальнай сустрэчы ў цэнтры ўвагі аказаліся настаўніцкая этыка, рызыкі і вырашэнне канфліктных сітуацый. Сацыяльны статус настаўніка, яго бяспраўнасць перад адміністрацыяй і неабароненасць перад бацькамі навучэнцаў традыцыйна імгненна «запалілі» аўдыторыю. Не менш гарачай аказалася і дыскусія на тэму, ці абавязаны настаўнік любіць сваіх вучняў. Напрыканцы сустрэчы педагогі адзначылі, якія дысцыпліны патрэбны ў педагагічным універсітэце, дзе пачынаецца асабістая адказнасць і як настаўнікі ужо сёння маюць магчымасць узаемадзейнічаць ў гэтым накірунку.
Калі вы жадаеце прыняць удзел ў апошнім Edu-бранчы сезона, які, дарэчы, адбудзецца 14 сакавіка –сачыце за навінамі на Facebook.
Будзе цікава!
А.Ю. Галубковіч, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства