
Паважаныя сябры! Навучэнка 10″А» класа Наталля Рагожкіна сярод пераможцаў інтэрнэт-конкурсу “Зямля пад белымі крыламі”, прысвечанага 90-годдзю В.С. Караткевіча і цяпер ад нас з вамі залежыць яе вынік у анлайн-галасаванні. На сайце Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі www.nchtdm.by вы можаце прыняць удзел у анлайн-галасаванні за лепшую работу ў анлайн-галерэі конкурсу. Па выніках галасавання будзе вызначаны аўтар лепшай творчай працы ў дзвюх намінацыях і трох узроставых катэгорыях (галасаваць можна ў перыяд з 1 па 10 красавіка 2020 года).
Запрашаем вас азнаёміцца з творчымі работамі таленавітай моладзі.
Перайсці па спасылцы і паставіць лайк Наталлі Рагожкінай тут
Жадаем поспеху Наталлі Рагожкінай і ўсім удзельнікам Мінскай вобласці!