Главная » Навiны » У вобласці стартавала дэкада па прафілактыцы дзіцячага траўматызму

У вобласці стартавала дэкада па прафілактыцы дзіцячага траўматызму

Рекомендации Клопат аб падрастаючым пакаленні патрабуе падвышанай увагі і адказнасці. На жаль, пытанні дзіцячага траўматызму застаюцца адкрытымі па ўсёй краіне, а значыць прафілактыка актуальная, бо любую бяду прасцей прадухіліць, чым з ёй змагацца. Па ініцыятыве Мінскага абласнога выканаўчага камітэта арганізавана абласная дэкада па прафілактыцы дзіцячага траўматызму «Дзеці і Бяспека», якая стартавала 12 жніўня і будзе доўжыцца па 21 жніўня 2020 года.

Дзіцячы траўматызм — вельмі важная і сур’ёзная праблема, асабліва ў летні перыяд, калі дзеці маюць шмат  вольнага  часу, часцей знаходзяцца на вуліцы і застаюцца без нагляду дарослых. Неасцярожныя, няправільныя паводзіны дзіцяці дома, на вуліцы, у час гульняў, заняткаў спортам могуць прывесці да траўмаў. Натуральна, узнікненню траўмаў спрыяюць і псіхалагічныя асаблівасці дзяцей: дапытлівасць, вялікая рухомасць, эмацыйнасць, недахоп жыццёвага вопыту, а адсюль адсутнасць пачуцця небяспекі. Дарослыя абавязаны папярэджваць магчымыя рызыкі і абмяжоўваць дзяцей ад іх.

Рэкамендацыі для бацькоў па прафілактыцы траўматызму і гібелі дзяцей чытаць тут 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж