
26 верасня бібліятэка гімназіі прымала гасцей. На экскурсію ў кніжнае царства прыйшлі навучэнцы першых класаў. Вялікая колькасць кніг і энцыклапедый, яркія выставы выклікалі ў іх новыя незабыўныя ўражанні. І хоць дзеці яшчэ толькі вучацца чытаць, усе яны захацелі стаць карыстальнікамі нашай бібліятэкі.
Пакуль, па рэкамендацыі класных кіраўнікоў, былі запісаны пяць чалавек, а ў астатніх з’явілася матывацыя — хутчэй навучыцца чытаць. Адыходзячы, першакласнікі паабяцалі, што ў хуткім часе абавязкова стануць нашымі чытачамі.
Бібліятэкар Л.С. Буяноўская
sdr dav