Главная » Навiны » Лепшыя практыкі ў кожным класе краіны

Лепшыя практыкі ў кожным класе краіны

Прафесія педагога – гэта пастаянны рост, абмен ведамі і самаразвіццё. Аб гэтым ведае кожны, хто звязаны з адукацыяй. У нашай краіне існуе шмат пляцовак, магчымасцяў для настаўнікаў. Адна з іх – (Не) канферэнцыя EdCamp, якая збірае настаўнікаў з усёй Беларусі штогод апошнія чатыры гады. Што такое EdCamp? Гэта месца сустрэчы настаўнікаў, каб абмеркаваць пытанні, якія іх хвалююць. Гэта адкрыты абмен педагагічным досведам, сумесная праца і вырашэнне агульных пытанняў па прынцыпе “Give – Get” (Дай, што можаш – Вазьмі, што хочаш).  Гэта мерапрыемства, якое ладзіцца падчас самога мерапрыемства. А самае галоўнае – што ўсе удзельнікі вяртаюцца з чамаданам ідэй і метадаў для працы з дзецьмі і калегамі!

У гэтым годзе (не)канферэнцыя адбылася 10-11 кастрычніка. Удзел у ёй прынялі і настаўнікі нашай гімназіі – Ала Галубковіч і Ксенія Гаршкова. Ала Галубковіч праводзіла трэнінг по тэме «Не» дыскрымінацыі”  і прымала ўдзел ў постарнай сесіі: распавядала пра стэм-праект гімназіі калегам з краіны і не толькі.

Калі вы хочаце таксама прыняць удзел у мерапрыемствах – калі ласка, пераходзьце па спасылцы тут


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *