Главная » Навiны » Увесь тыдзень і субота 17 кастрычніка прайшлі ў гімназіі пад дэвізам “Я рукі матчыны цалую…”

Увесь тыдзень і субота 17 кастрычніка прайшлі ў гімназіі пад дэвізам “Я рукі матчыны цалую…”

    Для навучэнцаў 4-х класаў працавала творчая майстэрня “Разам з мамай”,  а таксама прайшла спартландыя “На старце – спартыўная сям`я”. Гэта была цудоўная магчымасць правесці выхадны дзень разам. Навучэнцы гімназіі прадставілі канцэрт для сваіх мам. Сотні цёплых і ласкавых слоў адправіліся ў адрас самых важных людзей. Бібліятэка прапанавала выставу “Дзень маці: гісторыя свята”.

   Як заўсёды гімназістаў чакала спартыўная зала. Яны змаглі пагуляць у піянербол, валейбол, а навучэнцы малодшых класаў наведалі гурток “Рухомыя гульні”.

   У чарговы раз прайшоў рэгулярны чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях “Мудрая сава”. На гэты раз сярод навучэнцаў 7 класаў. Таксама для 7 класаў прайшоў прававы занятак “Мае правы і адказнасць”. Гімназісты 8-х класаў адправіліся на экскурсію па Дзяржынску. Іх шлях прайшоў каля прамысловых прадпрыемстваў “САЛЕО”, “ДЭМЗ”, “ІТА” і інш.

   Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі міжшкольнага педагагічнага класа. Працавала школа абітурыента: заняткі па матэматыцы, гісторыі.

   Навучэнцы 9-х класаў разважалі над пытаннем будучага выбару прафесіі. Гэтаму дапамог круглы стол “Вучыцца далей. Дзе?”, які праводзіў педагог-сацыяльны.

    Клуб “Юных інспектараў дарожнага руху” паклікаў навучэнцаў 5 класаў на інтарактыўную гульню “Флікер. Я прыкметны”. У рамках работы клуба “Эка” прайшла віктарына “Беражы сваю планету”. У клубе “X-Stream”  прайшоў круглы стол “Welcome to Our Autumn Harvest Festival!”.

   Таксама працавалі гурткі “Мод-Да”, “Тэатр моды “Шарм”, “Юны паляўнічы і рыбалоў”, “Кола сяброў”, “Баль, баль, баль!”, “Свет псіхалогіі”, “Лінгвіст”, “АВС”

    Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце   С.І.Паўлоўская


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж