05 снежня ў гімназіі шосты школьны дзень прайшоў пад дэвізам “Гімназія – наш шлях у будучыню”.
Навучэнцы пачатковай школы прынялі ўдзел у творчай майстэрні “Тварэнні зімы”.
Навучэнцы 9-11 класаў прынялі ўдзел у прафарыентацыйным мерапрыемстве “Шляхі атрымання прафесійнай адукацыі ў рэспубліцы Беларусь”.
Клуб “Эка” запрасіў навучэнцаў 9 класаў на віктарыну “Знатакі біялогіі”. Прайшоў інтэлектуальны турнір “Мудрая сава”. На гэты раз сярод навучэнцаў 6-х класаў адбылася гульня “Брэйн- рынг”. У клубе “Кліа” прайшоў медыялекторый у рамках марафона “Крылы анёла”. Навучэнцаў 9 “В” класа чакала літаратурнае кафэ.
Адбылася чарговая сустрэча ў рамках рэалізацыі праекта “ProGirls&ProBoys”. Удзел прымалі навучэнцы 8-х класаў.
Значная падзея мінулай суботы – конкурс “Вучань года”. Гэта было свята талентаў, інтэлекту, эрудыцыі.
Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі ў педкласе. Працавала школа абітурыента.
А таксама працавалі аб`яднанні па інтарэсах: “Баль, баль, баль!”, “Кола сяброў”, “Юны паляўнічы і рыбалоў”, “Рухомыя гульні”, “Тэатр моды “Шарм”, “Мод-да”.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская