Чарговая субота пакліла сваіх навучэнцаў правесці час з карысцю.
Навучэнцы 1 “Г” класа адправіліся ў падарожжа па краіне казак. Працавала школа ранняга развіцця. Для бацькоў будучых першакласнікаў адбыўся бацькоўскі сход.
Адбылася фінальная гульня турніра “Бітва розумаў”. Гульня была напружанай. Пераможцам стала каманда 5 “А” класа.
Навучэнцы 6-х класаў наведалі мемарыяльны комплекс “Хатынь”, а навучэнцы 8-х класаў пагулялі па вуліцам старажытнага горада Гродна.
Адбылося паседжанне клуба “Крынічка”. Удзельнікі клуба вялі размову пра тое, за што яны ўдзячны гімназіі.
Юныя піянеры з задавальненнем прынялі ўдзел у квесце «Маршрутамі піянерыі”.
Таксама навучэнцы гімназіі з поспехам паўдзельнічалі ў алімпіядах па вучэбных прадметах “Англійская мова”, “Матэматыка”, “Руская мова”, “Фізічная культура і здароўе”.
Прайшоў выпускны для навучэнцаў педкласа. Жадаем выпускнікам паспяховага паступлення!
Працавалі гурткі “Робататэхніка”, “АБВ”, “Лінгвіст”, “Тэатр моды “Шарм”, “Мод-Да”, “Баль, баль, баль!”, “Кола сяброў”, “Юны паляўнічы і рыбалоў”.
Больш падрабязна чытайце аб мерапрыемствах на нашым сайце.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай працы С.І. Паўлоўская