Home » Навiны » Рыхтуемся да алімпіяды летам

Рыхтуемся да алімпіяды летам

1 чэрвеня распачаў сваю працу  профільны лагер па беларускай мове «Сірыус». У ім адбыліся заняткі па тэме «Уводзіны. Фанетычныя асаблівасці беларускай мовы». 🗒Навучэнцы  трох гімназій, гімназіі 1 г.Дзяржынска, гімназіі г.Дзяржынска і гімназіі г.Фаніпаля, прыгадалі складаныя моманты фанетыкі, асаблівасці транскрыпцыі, гукавы склад мовы. Настаўнік і вучні, да гэтага часу не знаёмыя, працавалі зладжана і плённа.
Другі дзень ў профільным лагеры па беларускай мове «Сірыус» прынёс яго наведвальніцам магчымасць актуалізаваць і сістэматызаваць  свае веды па тэмах «Арфаэпія. Транскрыпцыя. Націск». Дзяўчаты трэніраваліся пісаць транскрыпцыі слоў без ніводнай памылкі (а гэта няпроста!), разгадвалі метаграмы, лагагрыфы і шарады, з 2-х слоў складалі трэцяе і рабілі многа іншага, што прывяло іх да думкі: роля гука ў слове і ў мове велізарная, хоць ён і такі маленькі элемент. Наперадзе юных мовазнаўцаў чакае яшчэ шмат адкрыццяў, знаёмства з іншымі настаўнікамі раёна, падарожжа па ўсіх раздзелах мовазнаўства, падрыхтоўка да напісання водгукаў. 


Настаўнікі беларускай мовы Хацкевіч А.Я., Мінько К.А.

Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”