Родны кут самае прыгожае месца на зямлі, тут жывуць самыя добрыя людзі. А колькі ўсяго цікавага тут было, колькі добрых успамінаў звязана з гэтым месцам. Тут родны дом, дзе мама чакала са школы. Дзе б ні быў чалавек, у якой куток зямлі ён бы не зайшоў, ён заўсёды будзе ўспамінаць свой родны кут, такі прыгожы і каханы. У гімназіі ў рамках рэалізацыіі абласнога праекту “Мой край, мой лёс – мая Айчыны” прайшоў конкурс фотаздымкаў, у якім прымалі ўдзел навучэнцы гімназіі і настаўнікі таксама. Прапануем пазнёміцца з
лепшымі работамі. Сапраўды, наша родная зямля багатая і лясамі, і паўнаводнымі
рэкамі, і чыстымі азёрамі, і люстранымі крыніцамі. Няхай застанецца гэта хараство назаўсёды!
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Р.Г.Рудэнка