
Хто такі сапраўдны сябар? Ці ўмееце вы сябраваць? Над гэтымі пытаннямі разважалі ў суботу 15 студзеня навучэнцы 5-х класаў. Для іх прайшлі круглыя сталы “Скажы мне, хто твой сябар і я скажу, хто ты”, “Умейце сяброўствам даражыць”, самапрэзентацыя “Сяброўства – вялікая сіла”, гадзіна зносін “Сапраўдны сябар. Хто ён?”.
Для навучэнцаў 6-х класаў педагог сацыяльны падрыхтаваў прававую гульню “Мой погляд”. Тут таксама важна правільна выбіраць сабе сяброў. Хлопчыкі і дзяўчынкі знаёміліся з асновамі заканадаўства, аналізавалі тыповыя магчымыя правапарушэнні сярод непаўналетніх. Пасля паўдзельнічалі ў гульні-падарожжы “Наша Беларусь”.
Навучэнцы 3-х класаў прынялі ўдзел у віктарыне “Чароўная зіма”, акунуліся ў свет цудаў і чарадзейства.
Для бацькоў 3-х класаў прайшла сустрэча ў рамках рэалізацыі праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт” . Тэма “Здаровая сям’я – здаровае дзіця”.
Піянеры гімназіі прынялі ўдзел у піянерскай субоце.
Працавалі аб’яднанні па інтарэсах. Клуб “X-Stream” запрасіў сяброў на мерапрыемства «Welcome to the cafe». Ужо не ўпершыню збіраюцца хлопчыкі і дзяўчынкі, удзельнікі клуба “Кліа”, на занятак па гістарычнаму мадэлізму.
Ужо пачаліся заняткі па падрыхтоўцы да навучання ў школе, а гэта значыць, што хутка гімназія набудзе новых сяброў.
Больш падрабязна аб нашых мерапрыемствах можна даведацца на сайце, Instagram, Telegram- канале.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская











