Главная » Навiны » Акцыя «Бяспечныя канікулы»

Акцыя «Бяспечныя канікулы»

Вось і скончылася самая доўгая чвэрць. Надыйшлі доўгачаканыя канікулы. З мэтаю папярэджання дарожна-транспартнага траўматызму, бяспечных паводзін у побыце ў гімназіі адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі службаў РАУС, РАНС, Беларускай чыгункі.

Барабанаў Н.А., інспектар ДАІ Дзяржынскага РАУС правёў прафілактычную гутарку з навучэнцамі аб правілах язды на веласіпедах, гіраскутэрах, самакатах. Разам успомнілі на першы погляд простыя правілы: прышпільвацца рамянём бяспекі пры паездцы на аўтамабілі, правілах пераходу вуліцы. Нікіта Андрэевіч нагадаў пра флікеры і паказаў, якія самыя карысныя.

Пра пажарную бяспеку з навучэнцамі вёў размову Дзяргай Д.А., инжынер РАНС. Было закранута актуальнае пытанне вясенніх палаў сухой травы. Дзмітрый Аляксандравіч адзначыў, што гімназісты валодаюць трывалымі ведамі па пажарнай бяспецы.

Гапонік С.С.,  дарожны майстар чыгуначнай  станцыі “Койданава”, расказаў аб правілах паводзін на чыгуначных  пуцях. Пераконваў не карыстацца навушнікамі пры пераходзе праз чыгуначныя пуці, не гуляць побач з імі, не рабіць сэлфі на вагонах.

Карыстанне асноўнымі правіламі бяспекі дапаможа пазбегнуць трагічных сітуацый і зберагчы жыццё.

Намеснік дырэктара па ВР                                  С.І.Паўлоўская


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *