Главная » Навiны » Чаму ў гімназіі было так шумна?

Чаму ў гімназіі было так шумна?

Вось і скончылася самая доўгая чвэрць, надышла любімая пара – канікулы. Але не гледзячы на гэта, у гімназіі было шматлюдна.

Класныя кіраўнікі 3-х і 6-х класаў арганізавалі квест-гульні па фінансавай граматнасці “Юныя фінансісты”, “Капейка рубель беражэ”. Удзельнікі даведаліся шмат карыснага і атрымалі салодкія грашовыя падарункі (шакаладкі-манеткі).  Вялікі азарт выклікалі фінансавыя рэбусы і задачкі.

У спартыўнай зале прайшла спартландыя для навучэнцаў 5-х і 6-х класаў “Старт здароўя”.  Хлопчыкі і дзяўчынкі са спрытам выконвалі заданні эстафет, падтрымлівалі адзін аднаго. Перамогу атрымілі каманда 5 “М” класа і каманда 6 “М” класа.

Адбыліся паседжанні клубаў “X-Stream”, “Крынічка”.

Прайшлі заняткі педкласа, факультатыўныя заняткі. Працавалі гурткі  “Тэатр моды “Шарм”, “Мод-Да”, “Баль, баль, баль!”, “Кола сяброў”, “Юны паляўнічы і рыбалоў”.

Больш падрабязна чытайце аб мерапрыемствах на нашым сайце, Тэлеграм-канале. Прыходзьце да нас і праводзьце суботу разам з намі!

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце          С.І. Паўлоўская


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж