
Вы ведаеце дзе жыве казка? Казка жыве ў гімназіі г. Дзяржынска! Калі ўзнікаюць сумненні, то вучні 2″А» здольны ў гэтым пераканаць. Увага на фотаздымкі!
За зялёнымі дзвярыма ( фотазона 1) жыла — была чараўніца Зіма. Яна вельмі любіць белы колер, цёплае бліскучае ўбранне, актыўныя гульні і забавы. Нават канькі павесіла пры ўваходзе ў сваю незвычайную хатку. Месяц Снежань непрыкметна пастукаў у дзверы да зімовай прыгажуні, абудзіў яе і паклікаў да нас у горад ( Фотазона 2).
Вырашыла Зіма надаць святочны выгляд шэраму наваколлю : пабяліла дахі дамоў, падаравала дрэвам цёплае белае ўбранне, запаліла агеньчыкі ў вокнах дамоў і ліхтарык….Падарункі, елачкі, бліскучыя цацкі, сняжынкі ( фотазона 3) — святочнае хараство для ўсіх, хто не абыякавы да зімовых цудаў.
Цудаў шмат не бывае! Усе чакаюць час, калі жаданні, мары здзяйсняюцца. І гэты час ( фотазона 4) — навагодняя ноч — ноч надзеі і новага адліку жыццёвага перыяду!
Але мы, гледзячы з надзеяй у будучае, павінны аддзячыць мінулае ( фотазона 5).
На прыканцы нашага падарожжа Зіма — свавольніца паклікала сваіх сяброў : Дзеда Мароза, Снягурку, Кікімару, Бабу- Ягу, Нюшу і Снегавікоў, каб падараваць весялосць і пазітыў маленькім жыхарам і гасцям гімназіі г. Дзяржынска. Песнямі, гульнямі, пляскамі завяршаецца сапраўдная казка! У нашай казцы яшчэ прысутнічае ёлка ў блакітна- срэбным убранні — сімвал прыемных змен і пачатак новых жыццёвых з’ яў! ШЧАСЛІВЫХ ЗІМОВЫХ СВЯТАЎ!!!


