Главная » Навiны » “Тата, мама, я – спартыўная сям’я!”

“Тата, мама, я – спартыўная сям’я!”

Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 8 мая шосты школьны дзень у нашай гімназіі.
Гімназісты, бацькі, педагогі сталі ўдзельнікамі Дня здароўя, у межах якога быў арганізаваны вясновы крос для навучэнцаў 5-8 класаў, спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы “Каралева спорту” для навучэнцаў пачатковых класаў, а таксама рухомыя гульні для ўсіх жадаючых.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі Школы абітурыента; заняткі гурткоў “Чайна клаб”, “Любіцелі прыроды”, “Сакрэты здаровага харчавання”, “Цуды з бумагі”, “Робататэхніка”, “Матор”, “Патрыёт” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Гонар за Беларусь” (да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна РБ (14.05)), “Падарожжа ў краіну Янкі Маўра” (да 140-годдзя пісьменніка), “Зберажом планету разам!” (да Дня экалагічнай адукацыі (12.05) і Міжнароднага дня клімату (15.05). У бібліятэцы таксама адбылося пазнавальнае мерапрыемства для навучэнцаў 1-х класаў “Прафесія медсястры” (да Міжнароднага дня медыцынскай сястры).
У гімназічную суботу навучэнцы 1Б класа сталі ўдзельнікамі “Падарожжа ў краіну здароўя”, навучэнцы 1В класа — віктарыны “Сакрэты здароўя”, навучэнцы 1М класа – інтэрактыўнай гульні “Як быць здаровым”; навучэнцы 9-10 класаў – сваёй гульні “ЗЛЖ – гэта здорава!”; навучэнцы 5-х класаў – экскурсіі на прадпрыемства “Камунарка”; навучэнцы 7-х класаў — круглага стола “Як перамагчы няўпэўненасць у сабе”; навучэнцы 10-х класаў – гульні “Слабое звяно”, арганізаванай клубам “Інтэлект”.
Акцябраты і піянеры гімназіі працягнулі рыхтавацца да абласнога этапу рэспубліканскіх спартыўна-патрыятычных гульняў «Зарнічка» і «Зарніца».
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце, на гімназічнай старонцы ў Інстаграм і ў тэлеграм-канале.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж