Главная » Навiны » «Мацуем сям’ю і краіну» … чытаннем

«Мацуем сям’ю і краіну» … чытаннем

31 мая педагогі гімназіі прынялі ўдзел у «Вечары сямейнага чытання», які адбыўся ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы і далучыліся такім чынам да сацыяльна-творчага праекта «Сямейнае чытанне» Беларускага саюза жанчын, Міністэрстваў адукацыі і інфармацыі Рэспублікі Беларусь, беларускіх выдавецтваў.
На «Вечары» адбылася прэзентацыя выдадзенай у межах праекта кнігі «Бацькоўскі дар» з найлепшымі творамі Янкі Купалы і Якуба Коласа.
На сцэне тэатра фрагменты з гэтай кнігі зачытвалі прэс-сакратар Прэзідэнта РБ Наталля Эйсмант, міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, міністр культуры Анатоль Маркевіч, намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Веніямін , старшыня ЛДПБ Алег Гайдукевіч, сакратар Праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў, прадстаўнік пасольства РФ і запрошаная сям’я Грачыхіных. Таксама ганаровыя госці расказвалі пра свае традыцыі чытання і дарылі кнігі.
Чытанне кнігі «Бацькоўскі дар» перамяжоўвалася з выдатнымі харэаграфічнымі і вакальнымі нумарамі гімназіі-каледжа мастацтваў імя Ахрэмчыка, чытаннем вершаў заслужаных артыстаў Купалаўскага тэатра Генадзя Аўсяннікава і Марыі Захарэвіч.
Гэта было сапраўднае свята кнігі, беларускасці, духоўнасці, папулярызацыі нацыянальных каштоўнасцей і сямейнага чытання.

Мінько К.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *