Home » Навiны » У пошуках скарбаў

У пошуках скарбаў

«Бедны той, хто не мае скарбаў вечных — скарбаў душы»… Любоў да Бацькаўшчыны, да народа, да роднай мовы — скарб, які ніхто ніколі не здолее у нас адабраць. Мова — душа народа. Пакуль жыве мова, жыве народ…
20 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, у межах Тыдня клуба «Крынічка» вучні 10 класа правялі віктарыну знаўцаў роднай мовы «Беларуская скарбонка» для вучняў 4 класа.
Чацвертакласнікаў чакалі сапраўдныя філалагічныя выпрабаванні: падбор абагульняльных слоў, антонімаў і рыфмаў, адгадванне загадак, складанне дэфармаваных прыказак з частак і новых слоў з літар іншага слова… Але з усім яны справіліся проста на выдатна!
Ведаць родную мову — цікава і пачэсна! А атрымоўваць салодкія прызы — надзвычай прыемна!
Вучні розных узростаў разам прыадкрылі скарбонку роднай мовы і даведаліся некаторыя яе сакрэты. А яна ж бяздонная…

Мінько К.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”