Home » Навiны » Мой горад, як кнігу, магу я чытаць

Мой горад, як кнігу, магу я чытаць

Другі дзень у аздараўленчым лагеры па традыцыі пачаўся з хвілінкі бяспекі. Рабяты паўтарылі правілы паводзін на вуліцы зімой, успомнілі, чым небяспечныя снежныя вуліцы, як паводзіць сябе пры сустрэчы з незнаёмымі людзьмі.

Як дрэва не можа існаваць без каранёў, так і народ не можа існаваць без сваёй гісторыі, культуры, сімвалаў.
Таму маленькія выхаванцы заняліся даследаваннем сваёй малой радзімы — горада, у якім нарадзіліся, жывуць, вучацца.
Рабяты даведаліся, што:
1. Наш горад змяніў тры назвы за час свайго існавання: Крутагор’е-Койданава-Дзяржынск.
2. Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў — самы буйны ў Беларусі — знаходзіцца ў Дзяржынску.
3.Свята-Пакроўская царква і касцёл Святой Ганны заўсёды адчынены для вернікаў.
4. Самая высокая кропка Беларусі — гара Дзяржынская — на тэрыторыі нашага раёна.
5. Дзяржынск — прамысловы горад, дзе наладжана вытворчасць па вырабу каркасаў аўтобусаў, машын і агрэгатаў для сельгасвытворчасці, лакакрасачных матэрыялаў, пашыву адзення і многае іншае.
Затым хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся на экскурсію па родным горадзе, зрабіўшы некалькі прыпынкаў.
1 прыпынак — ля помніка Ф.Дзяржынскаму.
Менавіта яму наш горад абавязаны сваёй назвай. Чаму?
Па-першае Ф.Э. Дзяржынскі нарадзіўся непадалёку ад Дзяржынска у в.Дзяржынава.
Па-другое, займаўся дапамогай дзецям-сіротам (адказваў за будаўніцтва дзіцячых дамоў)
2 прыпынак — Свята-Пакроўская царква.
Храм быў пабудаваны ў ХІІ ст., гарэў, затым быў пабулаваны новы храм. На папялішчы была знойдзена ікона з надпісам «Крутагор’е, 1146». Гэта дата лічыццца датай нараджэння горада.
3 прыпынак — Алея Герояў Савецкага Саюза і Сацыялістычнай Працы. Мы ганарымся імі!!!
4 прыпынак — рэдакцыя газеты «Узвышша» (раней — Сцяг Кастрычніка), адкуль выходзіць у свет наша раённая газета.
На гэтым наша сённяшняе даследаванне прыпыняецца!
Ёсць выказванне «Без памяці няма сумлення». Так! Калі мы не будзем помніць мінулае, ведаць сваю гісторыю, якімі мы тады будзем?

Мазур Н.І.

 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”