6 верасня, у суботу, вучні, бацькі і педагогі нашай гімназіі прынялі ўдзел у фізкультурна-аздараўленчым свяце, прысвечаным пачатку новага навучальнага года. Мерапрыемства прайшло ў рамках аднадзённага пахода па маршруце “Гімназія-Дзяржынскае возера”. Праграма свята была даволі насычанай: легкаатлетычны крос, перацягванне каната, спаборніцтвы па валейболу… Добраму настрою ўсіх удзельнікаў свята спрыяла цёплае восеньскае надвор’е. Напрыканцы мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем пакармілі лебедзяў, якія з цікавасцю назіралі за спаборніцтвамі і нібы чакалі ад нас пачастунка.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Новік А.А.
[mudslide:picasa,0,gymndz.school,6056998645117790097]




















