У суботу, 18 кастрычніка, у Мінскай вобласці праводзілася дыстанцыйная алімпіяда па вучэбнаму прадмету “Замежная мова ” для вучняў 6-8 класаў, якая была арганізавана Мінскім абласным інстытутам развіцця адукацыі. Алімпіяда — гэта форма інтэлектуальнага спаборніцтва вучняў у пэўнай навуковай вобласці, якая дазваляе выявіць не толькі веданне фактычнага матэрыялу, але і уменне прымяняць гэтыя веды ў новых нестандартных сітуацыях, патрабуючых мыслення. Вучні гімназіі прынялі актыўны удзел у алімпіядзе. 21 вучань паспрабаваў свае здольнасці і выкарыстаў магчымасць праверыць свае веды па англійскай мове ва ўмовах спаборніцтва. Чакаем вынікаў![mudslide:picasa,0,gymndz.school,6072740334597705905]