25 сакавіка на базе гімназіі пачаў сваю працу аздараўленчы лагер «Дзяржынцы». Першы дзень вясенніх канікул выдаўся насычаным і цікавым.
Раніца пачалася з зарадкі, якая зараджае на цэлы дзень.
Затым у межах прафілактычнай акцыі праведзена КТС “Бяспечныя канікулы”, дзе падлеткі паўтаралі правілы бяспечных паводзін у лагеры і за яго межамі, а таксама стваралі сумесны калаж з гэтымі правіламі. Пасля дзеці накіраваліся ў спартзалу, дзе праходзілі камандныя спартыўныя гульні.
Настаўнікам гісторыі Паршыным П.Д. для выхаванцаў быў праведзены вельмі цікавы і пазнавальны музейны ўрок аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, аб подзвігу і мужнасці нашых прадзедаў. Дзеці з вялікай цікавасцю слухалі, задавалі пытанні, разглядаючы экспанаты. Бо для кожнага з нас вельмі важна захаваць памяць пра вялікіх людзей, якія здзейснілі подзвігі, не шкадуючы сябе дзеля выратавання сваёй Радзімы! У працяг музейнага ўрока дзеці яшчэ раз успомнілі трагедыю вёскі Хатынь, здзейснілі віртуальнае падарожжа па мемарыяльным комплексе, праглядзелі фрагменты дакументальных фільмаў. Ні адзін з прысутных не застаўся абыякавы да ўбачанага і пачутага.
Акрамя гэтага займаліся падрыхтоўкай да дыягнастычных алімпіяд па вучэбных прадметах.
Дзень прайшоў насычана і пазнавальна! Усе зарадзіліся добрым настроем і станоўчай энергіяй.
Рудэнка Р.Г.