Home » Навiны » Дзяржынцы. Дзень трэці

Дзяржынцы. Дзень трэці

 

Сёння ў нашым школьным лагеры «Дзяржынцы» прайшоў яшчэ адзін цікавы і захапляльны дзень. Традыцыйна пачаўся ён з ранішняй зарадкі. На інфахвілінках усе ўдзельнікі лагера прагледзелі і абмеркавалі відэаролікі па бяспецы «Вада-радасць і бяда».
Займальна прайшлі розныя мерапрыемствы, прысвечаныя Сусветнаму Дню Тэатра: «Чароўная краіна-тэатр», спартыўна-забаўляльная гульня «У свеце спорту-у пошуках чароўнага скарбу», інсцэніраванне любімых казак.
Трацэўская Л.Б. правяла для хлопчыкаў і дзяўчынак майстар — клас па акцёрскім мастацтве, а таксама арганізавала імправізаваную пастаноўку, у якой кожны з хлопчыкаў і дзяўчынак змог адчуць сябе акцёрам тэатра.
У другой палове дня наведалі Дзяржынскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Сапраўдныя пажарныя расказалі дзецям аб паўсядзённым жыцці і рабоце ў сваёй прафесіі, а таксама паказалі пажарныя аўтамабілі, пажарна-тэхнічнае ўзбраенне і пажарна-выратавальнае абсталяванне. Супрацоўнікі МНС нагадалі навучэнцам аб выкананні правілаў пажарнай бяспекі і аб тым, да чаго можа прывесці неасцярожнае абыходжанне з агнём, аб бяспечных паводзінах на вадзе.
Школьнікі запазычылі шмат карыснай інфармацыі з гутаркі з тымі, хто штодня займаецца тушэннем пажараў і выратаваннем людзей. І мы спадзяемся, што веды, якія падлеткі атрымліваюць на такіх мерапрыемствах, на практыцы ніколі не давядзецца ім прымяняць!
Акрамя гэтага наведалі басейн, рыхтаваліся да дыягнастычных алімпіяд па прадметах, гулялі ў настольныя і спартыўныя гульні.
Што яшчэ можа быць лепш за цікавыя і насычаныя канікулы?
Рудэнка Р.Г.


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”