15 лістапада стартаваў II этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. У суботу ў гімназіі г. Дзяржынска сабраліся 119 лепшых знаўцаў замежных моў, гісторыі і матэматыкі Дзяржынскага района. Нашу гімназію прадстаўляў 21 вучань. Па выніках алімпіяды 18 з іх будуць узнагароджаны дыпломамі!
Пераможцамі сталі 11 матэматыкаў, 3 юных гісторыкі і 4 знаўцы англійскай мовы!
Дыпломамі I ступені ўзнагароджаны:
па матэматыцы
1. Хмара Вадзім, вучань 8 «А» класа. Настаўнік Караневіч А.Г.
2. Ярмалкевіч Уладзімір, вучань 9 «А» класа. Настаўнік Валахановіч Т.У.
па гісторыі
3. Шпілеўскі Ягор, вучань 11 «Б» класа. Настаўнік Гарэлік М.У.
па англійскай мове
4. Аўсіевіч Уладзіслаў, вучань 10 «А» класа. Настаўнік Юран І.А.
5. Чырвоны Кірыл , вучань 11 «А» класа. Настаўнік Ракава Т.В.
Дыпломамі II ступені ўзнагароджаны:
па матэматыцы
1. Мазго Глеб, вучань 8 «В» класа. Настаўнік Караневіч А.Г.
2. Гармаза Аляксандра, вучаніца 8 «М» класа. Настаўнік Караневіч А.Г.
3. Камок Кацярына, вучаніца 9 «А» класа. Настаўнік Валахановіч Т.У.
4. Краўцова Анастасія, вучаніца 10 «А» класа. Настаўнік Няфёдава А.М.
па англійскай мове
5. Салаўёў Ягор, вучань 10 «А» класа.вучань 10 «А» класа. Настаўнік Ракава Т.В.
6. Дубовік Юлія, вучаніца 11 «А» класа. Настаўнік Паплаўская Г.А.
Дыпломамі III ступені ўзнагароджаны:
па матэматыцы
1. Слінка Канстанцін, вучань 8 «В» класа. Настаўнік Караневіч А.Г.
2. Алейнікава Аляксандра, вучаніца 9 «А» класа. Настаўнік Валахановіч Т.У.
3. Спадабаева Анастасія, вучаніца 10 «А» класа. Настаўнік Няфёдава А.М.
4. Свірыдэнка Алег, вучань 11 «А» класа. Настаўнік Сухнат Т.В.
5. Трацэўскі Аляксей, вучань 11 «А» класа. Настаўнік Сухнат Т.В.
па гісторыі
6. Нацяткоў Павел, вучань 10 «Б» класа. Настаўнік Гарэлік М.У.
7. Бібік Аляксандр, вучань 10 «Б» класа. Настаўнік Гарэлік М.У.
Хочацца асобна адзначыць, што Хмара Вадзім выканаў заданні на 100%, Ярмалкевіч Уладзімір — на 96%, Мазго Глеб і Аўсіевіч Уладзіслаў -на 92%!
Віншуем, выказваем падзяку і жадаем далейшых поспехаў усім удзельнікам алімпіяды і іх настаўнікам!