На базе гімназіі з 18 па 22 лістапада праходзіць I этап рэпетыцыйнага тэсціравання абітурыентаў па вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі (без выдачы сертыфікатаў) для абітурыентаў 2015 года нашага раёна, якое арганізавана і праводзіцца на падставе дагавора з Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў.
У тэсціраванні прымаюць удзел навучэнцы гімназіі г. Дзяржынска і гімназіі №1 г. Дзяржынска , сярэдняй школы №2, сярэдняй школы №4 г. Дзяржынска, Станькаўскай сярэдняй школы імя М. Казея, Петкавічскай сярэдняй школы, Навасёлкаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад- сярэдняя школа, Скірмантаўскай сярэдняй школы, Негарэльскай сярэдняй школы №1.
Удзел у рэпетыцыйным тэсціраванні дазваляе навучыцца правільна запаўняць бланк адказаў, ацаніць свой узровень ведаў на дадзеным этапе, скарэктаваць план падрыхтоўкі да ЦТ.
Вынікі рэпетыцыйнага тэсціравання ўдзельнікі змогуць даведацца на сайце РІКВ.
[mudslide:picasa,0,gymndz.school,6083770977152297729]