Менавіта пад такім дэвізам 29 лістапада ў нашай гімназіі прайшло традыцыйнае свята – Дзень гімназіста.
Абстаноўка была вельмі ўрачыстая. Гімназісты атрымалі пажаданні ўсяго найлепшага ў сваім школьным жыцці ад дырэктара гімназіі Давідовіч Т.М., а таксама ад заснавальніка і першага дырэктара гімназіі Мірона М.У.
Кожны класны кіраўнік пятых класаў атрымаў ад Мікалая Уладзіміравіча сімвалічны падарунак класу – Пажаданне гімназісту .
Дарэчы, напярэдадні свята адбылася сустрэча Мікалая Уладзіміравіча з будучымі гімназістамі. У час гутаркі першы дырэктар гімназіі бліжэй пазнаёміўся з дзецьмі, расказаў пра гісторыю заснавання гімназіі, прыгадаў вучням пра тое, наколькі пачэсна і прэстыжна быць гімназістам.
Пасля, па традыцыі, вучняў вітаў магістрат гімназіі. Магістры акрэслілі тыя задачы, якія павінны вырашаць на сваім далейшым шляху юныя гімназісты. Затым пяцікласнікі далі сваю першую клятву – клятву гімназіста і праспявалі гімн гімназіі.
Напрыканцы свята юныя гімназісты атрымалі ад магістраў ужо традыцыйныя салодкія пірагі.
Адразу пасля свята ў актавай зале гімназіі адбылася канцэртная праграма вакальнай групы “Звездопад”, якую прадставіла ўзорная вакальная студыя “Новыя імёны”.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце
Новік А.А.
[mudslide:picasa,0,gymndz.school,6088992764463832865]