На восеньскіх канікулах, 28 кастрычніка, вучні 9 класаў нашай гімназіі ў рамках прафарыентацыйнай работы наведалі прадпрыемства рэспубліканскага значэння ТАА «Салео», якое створана ў лютым 2014 года на плошчах ААТ «Дзяржынскі маторарамонтны завод». Галоўны інжынер расказаў пра гісторыю стварэння завода, прадэманстраваў відэаролік аб прадпрыемстве, правёў цікавую і пазнаваўчую экскурсію па цэхах завода.

Вучні азнаёміліся са стварэннем сучаснай айчыннай імпартазамяняючай вытворчасці высакаякаснага гідраўлічнага абсталявання для камплектацыі машынабудаўнічых прадпрыемстваў рэспублікі.
Новыя карпусы завода «Салео» літаральна ззяюць чысцінёй і еўрапейскім бляскам. Светлыя цэхі, ультрасучаснае абсталяванне і кваліфікаваныя супрацоўнікі готовы паручыцца за якасць сваёй прадукцыі перад любой, нават самай перадавой краінай свету.
Новы завод «Салео» – прыклад паспяховага бізнэс-праекта. Вытворчасць удалося вывесці на праектную магутнасць усяго за паўгода, у той час, як на падобных прадпрыемствах у заходніх краінах на гэта, як правіла, адыходзіць да двух гадоў. Насосы-дазатары і рукавы высокага ціску жыццёва неабходны фактычна ўсім машынабудаўнічым прадпрыемствам Беларусі. Зараз беларускі насос ні ў чым не ўступае па якасці імпартнаму і пры гэтым абыходзіцца ў два разы танней. А калі яшчэ далучыць эканомію валюты для краіны, то атрымаецца ледзь не трайная выгада.